Рэгiстрацыя:

  Масла, А. С. Мяне завуць Лахнэска : казка / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. - 29, [2] с.
  Беларуская пісьменніца Алена Масла вядома маленькім чытачам як аўтар папулярных кніг “Каляды з хроснай”, “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Таямніца закінутай хаты” і інш. Не менш цікавай атрымалася і казачная аповесць пра дыназаўрыка Лахнэску і апалоніка Апалона.
  Алена Масла i мастачка Аксана Аракчэева разам распавядаюць гiсторыю пра тое, як у беларускай сажалцы з’явiлася незвычайная істота з возера Лох-Нэс. Бедная Лахнэска, маленькi дыназаўрык, уцякла з роднага возера таму, што там усе лічылі яе пачварай і дражнiлi за нестандартную знешнасць. Таму што ў модзе — пляскатыя, як камбала, цi доўгiя i тонкiя, як вугор, а Лахнэска — вялiзная! Але самае галоўнае — у яе знікае пачуццё годнасці, упэўненасці, веры ў сябе. Ў сажалцы яна сустракае апалонiка па мянушцы Апалон. Ён таксама пачуваецца засмучаным. Апалонік мае гучнае і прыгожае імя, таму ўсе чакаюць, што ён будзе прыгожым і ладным. Але Апалон занадта маленькі і не задаволены сваім выглядам. Гэта аб’ядноўвае Апалона і Лахнэску — цяпер яны сябры. Два лузеры суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець сапраўдную сваю прыгажосць.
  У творы шмат казачных матываў: незвычайнае сяброўства, раптоўны цуд, выкананыя пажаданні, пераўтварэнне ў рыцара і прынцэсу, змена ўнутранага стану герояў.
  Пісьменніца Алена Масла ў добрай і маляўнічай казцы «Мяне завуць Лахнэска» нагадвае дзецям пра тое, што ўсё ў свеце адносна. Асабліва што датычыць прыгажосці. Сонейка свеціць усім аднолькава — гэтым заканчваецца казка з такой, здавалася б, агульнавядомай мараллю.
  Казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Пазнаёміўшыся з гэтай захапляльнай гісторыяй, яны навучацца цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
  Цікавыя, прыгожыя і чароўныя ілюстрацыі да выдання спадабаюцца не толькі маленькім чытачам, але і дарослым.
  За кнігай звяртайцеся ў дзіцячы філіял бібліятэкі (вул. Савецкая, 25).

 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет