Рэгiстрацыя:

Навіны
18.04.2018
Міжнародная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”
Шаноўнае спадарства!

  01 чэрвеня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбудзецца Міжнародная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства” (далей – Канферэнцыя), якая праводзіцца ў межах мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна.
 
  Арганізатары Канферэнцыі:
  Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама;
  ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

  Тэмы для абмеркавання:
• народы і культуры на тэрыторыі Гродзенскай вобласці: разнастайнасць і ўзаемадзеянне;
• уплыў прадстаўнікоў нетытульных нацый на сацыякультурнае развіццё грамадства;
• роля рэлігійных канфесій у міжнацыянальным дыялогу;
• сродкі масавай інфармацыі ў гарманізацыі міжнацыянальных адносін;
• кніга ў сістэме міжкультурнага дыялогу;
• этнакультурны турызм у трансгранічным памежжы Гродзеншчыны: стан, праблемы, перспектывы.

  Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская, англійская.

  Умовы ўдзелу:
  Да ўдзелу ў Канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі дыпламатычных службаў, этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных канфесій, сродкаў масавай інфармацыі, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў і інш.
  Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Канферэнцыі (пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў з замежных краін – за кошт арганізатараў мерапрыемства).
  Для ўдзелу неабходна да 20 красавіка 2018 г. даслаць заяўку і назву даклада па электроннай пошце info@library-karskogo.by
  Дакладны час правядзення Канферэнцыі будзе ўказаны ў запрашэнні.

  Рэгламент: даклады – да 15 хвілін.

  Патрабаванні да афармлення даклада:
  Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Канферэнцыю і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.
  Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Канферэнцыі; кантактныя адрасы і тэлефоны.
  Даклад падаецца на адной з моў (беларускай, рускай, англійскай, польскай); рэзюмэ – на мове даклада і рускай мове.
  Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).
  Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].

  Прадастаўленне дакладаў:
  Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце info@library-karskogo.by не пазней за 20 красавіка 2018 г.

  Месца правядзення:
  ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (г. Гродна, вул. Замкавая, 20, Новы замак).

  Каардынатары:
  Ігнатовіч Марына Эдвардаўна
  Тэлефон: +375 15 272 34 55
  E-mail: zam@library-karskogo.by
  Здрадоўская Людміла Уладзіміраўна
  Тэлефон: +375 15 274 32 46
  E-mail: ibo@library-karskogo.by
Версія для друку
 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет