Рэгiстрацыя:

Навіны
05.01.2018
Казачныя канікулы ў бібліятэцы
  У перыяд зімовых канікул у аддзеле выданняў на замежных мовах была арганізавана адукацыйна-забаўляльная праграма для навучэнцаў сярэдніх школ г. Гродна «На канікулы – у бібліятэку». У гэтыя дні хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана мноства цікавых мерапрыемстваў, звязаных з Калядамі і Новым годам.
  «3-Д тэхналогіі ў бібліятэцы», як заўсёды, застаўляюць шмат уражанняў і здзіўляюць размахам сваіх магчымасцяў. Дзеці пазнаёміліся з работай 3Д-прынтара і 3Д-ручкі, пагулялі на піяніне пры дапамозе набора Мakey Мakey, а таксама, дзякуючы сваёй фантазіі, зрабілі цікавыя вырабы.
  З вялікай цікавасцю школьнікі ўдзельнічалі ў мерапрыемстве «Вучыся, гуляючы». Удзельнікі праграмы чыталі папулярную кнігу на англійскай мове «Pete the Cat and His Four Groovy Buttons», а затым разам з катом Пітам вывучылі запальны танец буггі, разгадалі рэбусы і змайстравалі свае “завадныя” гузікі.
Версія для друку
 
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Виртуальный читальный зал
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Гродненский областной исполнительный комитет